Водзкая мова
Водзкая мова | |
vaďďa ceeli/tšeeli[1], maaceeli | |
Ужываецца ў | Расеі |
---|---|
Рэгіён | Ленінградзкая вобласьць |
Колькасьць карыстальнікаў | ад 15 да 68[2] чалавек |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | — |
Дапаможная мова ў | — |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 8б амаль вымерлая[d][3] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | vot |
ISO 639-2(Т) | vot |
ISO 639-3 | vot |
SIL | izh |
Водзкая мова (па-водзку: vaďďā tšēli альбо mā tšēli) — фіна-вугорская мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае галіны, на якой размаўляе малы фіна-вугорскі народ водзь. Адносіцца да паўднёвае падгаліны прыбалтыйска-фінскіх моваў, маючы шмат агульнага з эстонскай мовай.
Мова хутка зьнікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расеі водзкую мову роднай лічылі 68 чалавек з прыкладна 80 прадстаўнікоў народу водзь.
Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 1848 на водзкай мове размаўляла прыкладна 5000 чалавек[5], зь іх больш за палову размаўляла на заходнім дыялекце, прыкладна ⅓ — на ўсходнім. Астатнія размаўлялі на куровіцкім і крэвінскім дыялектах.
У савецкія часы не было створана асобнае пісьмовасьці для мовы, адукацыйны працэс у школах праходзіў на іжорскай мове. Сталінскія рэпрэсіі й Другая сусьветная вайна значна скарацілі колькасьць водзі. Пасьля заканчэньня вайны адукацыі на мове так і не зьявілася, адукацыйны працэс ішоў па-расейску. У выніку гэтага водзкая мова ў 20 ст. зазнала на сабе значнае скарачэньне колькасьці носьбітаў.
Цяпер носьбіты мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага раёну Ленінградзкае вобласьці — Лужыцы, Кракольле, Куровіцы і Пяскі. Раней тэрыторыя распаўсюджаньня мовы ахоплівала вялікія тэрыторыі на захадзе Ленінградзкае вобласьці.
Асноўная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісьмовасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер нешматлікія энтузіясты, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываюць лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.
У 1930-ых гадох водзь па паходжаньні лінґвіст Дзьмітры Цьвяткоў распрацаваў кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.
У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водзкага альфабэту.
A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
F f | G g | H h | I i | J j | K k |
L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
Дыялекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У водзкай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 зь якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.
- Заходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў тэрыторыю з захаду на ўсход ад вусьця ракі Луга да вёскі Катлы
- † Усходневодзкі дыялект — у мінулым ахопліваў ваколіцы вёскі Капор’е (Ламаносаўскі раён). Вымер у 1960-ых гадох
- Куровіцкі дыялект — дыялект вёскі Куровіцы. Мае шмат пераходных рыс да іжорскае мовы
- † Крэвінскі дыялект — дыялект, на якім размаўляла пераселеная водзь на паўднёвым усходзе Латвіі. Вымер у 19 ст.
Грамадзкае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нашыя часы энтузіястамі робяцца спробы па адраджэньню мовы і яе папулярызацыі. У вёсцы Кракольле вядзецца навучаньне мовы ў мясцовай школе. Маскоўскім лінґвістам Віталем Чарняўскім выдадзены электронны саманавучальнік мове.
Цяпер водзкую мову вывучаюць таксама ў Тартускім, Ювяскюльскім і Хельсынскім унівэрсытэтах.
Водзка-беларускі слоўнічак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ahvõn — акунь;
Vöö, vyy — паяс;
Suuka — шкарпэтка, панчоха;
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ В. Чернявский Vaďďa tšeeli (Izeõpõttaja) (рас.)
- ^ Перепись-2010 (рас.)
- ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ UNESCO Atlas of the World’s Languages in Danger (анг.)
- ^ Eesti Rahva Muuseum: Vadjalased (эст.)